Архив новостей

30.04.2025

1 мая – Свята працы!

1 мая – Свята працы!

   Доўгі час дзень 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных усіх краін. А ў 1997 годзе яго перайменавалі ў Свята вясны і працы.

   Першамай ў сучасным выглядзе ўзнік у канцы XIX стагоддзя, калі працоўныя пачалі патрабаваць увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня. 1 мая 1886 года сацыялістычныя і камуністычныя арганізацыі ЗША і Канады зладзілі шэраг мітынгаў і дэманстрацый. У ліпені 1889 года парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу абвясціў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі.

   Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года свята стала афіцыйным: у гэты дзень праводзіліся дэманстрацыі працоўных і ваенныя парады. Зараз Першамай адзначаецца ў 142 краінах свету.

   Свята 1 Мая ўслаўляе стваральную працу, з'яўляецца сімвалам салідарнасці і сацыяльнай адказнасці. На дзяржаўным узроўні ў гэты дзень успамінаюць абаронцаў Радзімы, ушаноўваюць чалавека працы, ветэранаў прадпрыемстваў і працаўнікоў, якія дэманструюць высокія паказчыкі ў рабоце.

   У гэты дзень прафсаюзныя арганізацыі арганізуюць мітынгі, у буйных гарадах праводзяцца гулянні, відовішчныя мерапрыемствы, канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы на плошчах і ў парках. Многія людзі ладзяць пікнікі з выездам на прыроду.

Видеоматериалы

  • Песни Великой Победы поем вместе / Открытый конкурс видеоклипов / День Победы

Разделы сайта